Фота: Pixabay

Усё большую папулярнасць у свеце набываюць інструменты штучнага інтэлекту, якія пераўтвараюць тэкст у малюнак. Яны выкарыстоўваюць шырокія базы даных існуючых выяў (фота, малюнкаў, карцін). 

Выданне The Atlantic расказвае пра самыя вядомыя з іх на сёння: DALL-E 2 ад OpenAI, Midjourney і Stable Diffusion. Вынікі іх працы могуць уражваць: рэалістычныя сцэны на вуліцах, горы з клубнічнага марозіва ў космасе. Праграма Stable Diffusion атрымала мільённага карыстальніка ўсяго праз месяц пасля запуску, і прынамсі столькі ж людзей выкарыстоўваюць DALL-E 2.

Некаторыя мастацтвазнаўцы кажуць, што такой з'явы, як «мастацтва штучнага інтэлекту», проста не можа існаваць. Маўляў, тут няма ніякага мастацкага выказвання, а проста націсканне на кнопкі.

Але такія думкі не новыя: гэтак сама казалі і пра фатаграфію, якую называлі «смяротным ворагам» мастацтва. Спатрэбіліся дзесяцігоддзі, каб фатаграфію прызналі відам мастацтва.

Пра некаторыя важныя мастацкія творы ХХ стагоддзя казалі гэтак жа грэбліва, напрыклад, пра творы Эндзі Уорхала.

Азіраючыся назад, становіцца ясна, што машыны не замянілі мастацтва — яны проста пашырылі яго. Праз іх з'явіліся новыя і цудоўныя рэчы. Таму лагічным выглядае, што штучны інтэлект не заменіць саму творчасць, а проста зменіць прыроду творчасці, як гэта робяць машыны з моманту з’яўлення і да сёння.

Жан-Франсуа Ліятар, французскі філосаф і тэарэтык літаратуры, пісаў: «Банкі даных — гэта энцыклапедыя заўтрашняга дня. Яны перавышаюць магчымасці кожнага з іх карыстальнікаў. Яны з’яўляюцца «прыродай» для постмадэрнісцкага чалавека». Таму штучны інтэлект у творчасці можна назваць мастацтвам велізарных культурных архіваў, у якіх мы ўжо жывём.

Музычнае відэа, створанае з дапамогай штучнага інтэлекту

Мастацкі кіраўнік Louis Vuitton Вірджыл Абло сфармуляваў «правіла трох адсоткаў». Абло сцвярджаў, што трэба дадаць толькі тры адсоткі карэкціроўкі да ўжо існуючай канцэпцыі, каб згенераваць культурны ўнёсак, які будзе лічыцца інавацыйным.

Абло сцвярджаў, што сутнасцю мастацтва ў ХХІ стагоддзі з'яўляецца не арыгінальнасць, а рэканфігурацыя.

AI-творчасць ужо спарадзіла лавіну малюнкаў. З’явіўся рынак падказак, дзе вы можаце купляць і прадаваць фразы для ўводу ў штучны інтэлект: напрыклад, за 1,99 даляра вы можаце атрымаць тэкставае апісанне для ўводу ў DALL-E 2. 

Ёсць таксама сур'ёзныя мастакі, якія эксперыментуюць з тэхналогіямі. Кінематаграфіст Глен Маршал нядаўна атрымаў узнагароду журы Канскага фестывалю кароткаметражных фільмаў за створаны штучным інтэлектам анімацыйны фільм пад назвай «Варона». І ўжо пачаў з’яўляцца вялікі пласт мастакоў штучнага інтэлекту, якія набываюць папулярнасць: Karen X. Cheng, CoffeeVectors, Faezeh Razavi, Alan Resnick.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
антисвета / Адказаць
06.10.2022
апяц эти 3 працэнты
2
антисвета / Адказаць
06.10.2022
ну які ж ён сапраўды штучны?
гэта ўсё створана людзьмі
гэта сапраўды толькі інструмент
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру