Фота: avtocod.ru

За першы месяц восені ў краіне прадалі ўсяго 374 новыя аўтамабілі, або на 90,4% менш, чым у гэты ж час 2021-га. У жніўні ў дылераў атрымалася прадаць 542 машыны.

У асацыяцыі пры гэтым адзначаюць, што гаворка ідзе толькі пра афіцыйныя продажы. У той жа час на фоне санкцый і паступовага сыходу з рынку або часовага замарожвання дзейнасці некаторых кампаній нямала новых аўто закупляюць ужо па іншых каналах і прывозяць у краіну з ускладненай лагістыкай. І рэальны аб'ём гэтага рынку можа быць у два-тры разы вышэйшы.

Эксперты адзначаюць, што ў той жа час на рынку вырасла колькасць пасрэднікаў, якія гатовыя прывезці як аўтамабіль з прабегам, так і амаль новы. Пры гэтым на дарогах усё больш аўтамабіляў кітайскіх брэндаў або мадэляў, якія раней не прадавалі афіцыйныя дылеры, гэта значыць, яны прызначаныя для іншых рынкаў. Больш становіцца і электракараў, якіх пакуль няма ў каналах афіцыйных паставак.

У асацыяцыі падлічылі, што з пачатку лета лідарамі продажаў на беларускім рынку застаюцца аўтамабілі Geely. У верасні прададзена 115 машын гэтага брэнда. У той жа час са студзеня па верасень самай папулярнай стала LADA, з пачатку года прададзеныя 3573 аўтамабілі.

Аналітыкі прагназуюць, што продажы ў першым і другім паўгоддзях будуць адрознівацца ў разы, бо склалася ўнікальная сітуацыя: структура рынку па марках цяпер залежыць не столькі ад попыту, колькі ад наяўнасці і прапановы.

Чытайце таксама:

Аўтамабільны рынак Беларусі скараціўся на 83,9%

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру