Скрын: кліп «Ах, Аляксандр»

Выканаўца — 24-гадовая Аляксандра Мелех з гурта Aura. Дзяўчына нарадзілася ў Нароўлі. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

У сацсетках сама Аляксандра называе сябе «народнай душой». 

У новай песні дзяўчына расказвае пра Аляксандра, які «найлепшы з мужчын». 

Вось якія там радкі.

«Ах, Александр, Александр, Александр,
Удача наша, и надежда, и отрада,
На белом свете он такой один,
Такой один, а мне другого и не надо». 
«Любая с ним пойдет в огонь и в воду,
Да только жаль, что слишком занятой,
И любит он не отдых, а работу».

Гурт Aura, у якім спявае Мелех, часцяком выступае на дзяржаўных канцэртах. З апошняга — мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства ў Мінск-Арэне.

Музыку да песні «Ах, Аляксандр» напісаў прыдворны кампазітар Яўген Алейнік. А словы — Ганна Сялук, аўтарка гімна для Генеральнай пракуратуры. 

Актыўна пісаць вершы Сялук пачала два гады таму. З таго часу яна складае радкі, якія потым пераўтвараюцца ў песні для беларускіх артыстаў. 

Напрыклад, яна ж аўтарка песні «Помните», з якой выступала Вікторыя Алешка на «патрыятычным форуме», а таксама «Беларусь — это мы».

Сама Ганна Сялук казала, што яна не прафесійная паэтка. 

«Ні ў якай меры не прэтэндую на таленавітасць. Нешта атрымліваецца, як мне падаецца, але тут, мусіць, судзіць слухачам і гледачам», — казала яна ў інтэрв’ю дзяржаўнаму СМІ. 

Чытайце таксама: 

У Мінску ўпершыню экспануюцца ілюстрацыі Марка Шагала да «Мёртвых душ»

Выдавец Андрэй Янушкевіч аднаўляе сваю працу ў Варшаве і шукае партнёраў

Новы праўладны мерч назвалі Lepshy. Тлумачым, чаму стваральнікі кепска ведаюць беларускую мову

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Тур / Адказаць
06.10.2022
Какая-то духовная проституция.
0
холуи лижут ( | ) / Адказаць
06.10.2022
С протянутой рукой
0
жыве / Адказаць
06.10.2022
Печально, что среди беларусов есть подобные халуйки.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру