Сейм Латвіі 6 кастрычніка прыняў закон, якім дэнансавана пагадненне з Беларуссю ад 1998 года аб заахвочванні інвестыцый. Дэнансаваная дамова прадугледжвала права аднаго з бакоў перадаваць спрэчкі з іншым бокам з нагоды інвестыцый, зробленых на яе тэрыторыі, у орган па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак. Аднак гэта пагадненне не адпавядае прынцыпам бяспекі інвестыцый Еўрапейскай камісіі, лічаць распрацоўшчыкі закона.

У I квартале 2022 года аб'ём інвестыцый з Беларусі ў Латвію дасягнуў 92 млн еўра, тады як латвійскія інвестыцыі ў Беларусь ацэньваюцца ў 45 млн еўра. Заканадаўцы ў Латвіі каментуюць, што, улічваючы суадносіны інвестыцый бакоў, краіна схільная да больш высокай рызыкі судовых пазоваў у выніку скаргаў беларускіх інвестараў.

Тым не менш, Беларусі накіравана апавяшчэнне аб дэнансацыі пагаднення. Яно страціць ўсю юрыдычную сілу праз 12 месяцаў. Абарона інвестыцый будзе працягвацца яшчэ 20 гадоў.

Раней паведамлялася, што Латвія мае намер скасаваць пагадненне з Беларуссю аб асноўных прынцыпах прыгранічнага супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Урад Латвіі збіраецца скасаваць пагадненне з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
солнце всходит и заходит / Адказаць
06.10.2022
жыцьцё працягваецца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру