Законапраект рыхтуецца да першага чытання і знаходзіцца на разглядзе ў камісіі па нацыянальнай бяспецы. Адказнымі дэпутатамі прызначылі Аляксандра Дубава і Івана Мамайку.

Аднак тэкст праекта закона пакуль у базе не апублікаваны, хоць у ПП НС ён знаходзіцца, як пазначана, ужо з 3 кастрычніка.

Раней казалі, што пад гэту амністыю могуць патрапіць да 8 тысяч чалавек. Але мяркуючы па выказваннях звязаных з ёй асоб і самога Лукашэнкі, палітвязням ад яе чакаць асаблівых палёгкаў наўрад ці даводзіцца. Сам Лукашэнка нядаўна казаў, што праз яе з палітвязняў калі хто і выйдзе, то адзінкі. Больш верагодна, што некаторым зменшаць тэрміны. Да таго ж абавязковай умовай, відаць, будзе напісанне прашэння на імя Лукашэнкі з прызнаннем сваёй віны, на што найбольш прынцыповыя палітвязні — і такіх шмат — не пойдуць.

Чытайце таксама:

«Лібералізацыі» ў вашым разуменні гэтага тэрміна не будзе». Сувязной па пытаннях амністыі стала Ганна Канапацкая

Лукашэнка: Па амністыі калі і выйдуць, то адзінкі

Дыпламаты: Рэакцыя Захаду на амністыю будзе залежаць як ад колькасці вызваленых, так і ад далейшых крокаў

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0