Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
«Толькі за час ад 1 кастрычніка і толькі на Херсоншчыне з часу расійскага псеўдарэферэндуму былі вызваленыя і стабілізаваныя больш за паўтысячы квадратных кіламетраў тэрыторыі і дзясяткі населеных пунктаў.
Ёсць поспехі і на ўсходнім кірунку. Абавязкова настане дзень, калі мы зробім справаздачу пра поспехі і ў Запарожскай вобласці — у тых раёнах, якія пакуль кантралююць акупанты. Настане дзень, калі мы скажам і пра вызваленне Крыма».
Раней начальніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сілаў абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк казала пра больш за 400 квадратных кіламетраў, якія УСУ вызвалілі на Херсоншчыне з 1 кастрычніка. У Генштабе УСУ паведамлялі, што за гэты час яны вызвалілі 29 населеных пунктаў у Херсонскай вобласці.
Чытайце таксама:
ISW: Украінцы выціскаюць былыя найлепшыя расійскія часткі на ўсходзе і на поўдні
Вайсковы эксперт патлумачыў, чаму зацягваецца вызваленне Херсоншчыны
ISW: Пуцін замест умацавання абароны на ўсходзе Украіны засяродзіўся на ўтрыманні поўдня





