Вынік учорашніх абстрэлаў Запарожжа

Вынік учорашніх абстрэлаў Запарожжа

Кіраўнік Запарожскай абласной адміністрацыі Аляксандр Старух піша, што ў выніку налёту разбураныя два аб'екты інфраструктуры ў двух раёнах абласнога цэнтра.

Паводле яго, паранены адзін чалавек, ён шпіталізаваны.

Ратавальнікі паведамляюць, што колькасць ахвяр учорашняга ракетнага ўдару па Запарожжы вырасла да адзінаццаці чалавек.

Як паведаміла ў пятніцу раніцай Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны, з-пад руін пяціпавярховага дома былі вынятыя целы васьмі загінулых, а з-пад руін іншага, чатырохпавярховага — яшчэ трое.

Выратавалі з-пад завалаў 21 чалавека, 20 з іх шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4