Юрый Станеўскі
Судовы працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.
Станеўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў;
- ч. 2 арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі;
- арт. 369 — знявага прадстаўніка ўлады;
- ч. 1 арт. 130 — распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
- ч. 1 арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.
38-гадовага Юрыя Станеўскага затрымалі пры канцы снежня 2021 года і даставілі ў Мінск, у СІЗА КДБ. Потым перавялі ў турму №1 Гродна.
Згодна з матэрыяламі справы, Юрый Станеўскі з 15 ліпеня да 27 снежня 2021 года пад публікацыямі «ў дэструктыўным Telegram-чаце размяшчаў паведамленні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці ў дачыненні да вылучаных ім у паведамленнях сацыяльных груп, у тым ліку асоб іншай нацыянальнасці і іншага веравызнання».
Там жа нібыта ўтрымліваліся абразы ў адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, а таксама гучалі пагрозы ў дачыненні да службовых асоб, якія выконваюць свае службовыя абавязкі, уключаючы кіраўніка дзяржавы, і іх блізкіх.
У публікацыях, паводле абвінавачання, былі паведамленні, звязаныя са здзекам з дзяржаўных гімна Рэспублікі Беларусь і сцяга.
Судовая калегія па крымінальных справах Гродзенскага аблсуда прызначыла Станеўскаму канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1,6 тысячы рублёў).





