Сяргей Зікрацкі.

«Праблема ўсёй правасвядомасці беларускіх юрыстаў у тым, што яны спрабуюць прымяняць канкрэтныя дакументы, а не спрабуюць [зразумець] прынцыпы заканадаўства.

Вось вам прыклад. Падазраю, што проста цяпер некалькі сотняў юрыстаў чытаюць пастанову Саўміна аб часовых мерах па стабілізацыі цэн і спрабуюць знайсці шчыліны, каб мець магчымасць гэтыя цэны падняць. А можна зрабіць прасцей.

Дастаткова прыгадаць, што пастанова саўміна павінна адпавядаць законам. І ўспомніць, што ёсць закон аб цэнаўтварэнні, які ў якасці аднаго з прынцыпаў цэнаўтварэння вызначае спалучэнне свабодных і рэгуляваных цэн.

Закон не дае права ні прэзідэнту, ні ўраду ўсталёўваць фіксаваныя цэны на ўсе тавары. А ў артыкуле 7 гэтага закона ўстаноўленыя выпадкі, калі магчыма ўсталяванне рэгуляваных цэн. Прэзідэнт можа вызначыць пералік тавараў, якія падлягаюць рэгуляванню, а ўрад можа вызначыць парадак іх рэгулявання. У сувязі з гэтым не варта, мабыць, нават шукаць шчыліны ў пастанове саўміна.

Яго не трэба выконваць першапачаткова. На гэтым, бадай, усё».

Чытайце таксама:

«Забараняецца ўсялякі рост цэн». На 29-м годзе кіравання Лукашэнка прыдумаў, як спыніць інфляцыю

Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?

Лукашэнка забараніў падымаць цэны. Эканаміст: Спыніць падаражанне тавараў магчыма, але ёсць нюанс

«Хай тады забароніць інфляцыю яшчэ і за мяжой». Бізнэс кпіць з папулізму Лукашэнкі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Антып / Адказаць
07.10.2022
Ну, дык у нас жа  цяпер "не да законаў" .
1
Mar / Адказаць
07.10.2022
Почему Зикрацкий рассуждает о главенстве законов в Беларуси из Вильнюса? Он уже забыл, почему уехал?
0
Мангол / Адказаць
07.10.2022
Совершенно верно! И даже, если этот выпкстит указ или декрет, новая его конституция установило верховенство законов!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру