Медыяменеджар Дзмітрый Навоша адзначыў, што

хаця Алесь Бяляцкі і знаходзіцца зараз у турме, але прыйдзе час, калі «судзіць лукашыстаў будуць з апорай у тым ліку і на сведчанні «Вясны», што доўга і рупліва збіраліся».

Паэтка Наста Кудасава ў сваім пасце з нагоды прэміі адзначыла, што прызначэнне яе Бяляцкаму — справядлівы крок: 

«Ішла ўключаць камп'ютар, ні аб чым не падазраючы, разважаючы над розніцаю паміж дзеясловамі бӧрдыны і синвуаськыны. Абодва азначаюць плакаць, але першы ў больш агульным значэнні, кшталту ангельскага cry, плакаць, раўці. Другі ж паходзіць ад синву — сляза, син і ву — літаральна вочы і вада, то бок вада з вачэй, і азначае менавіта плакаць так, каб слёзы цяклі з вачэй, залівацца слязьмі. І вось я ўключаю, і першае, што мне паказвае апавяшчэнне, гэта што Алесь Бяляцкі, наш АЛЕСЬ, атрымаў Нобелеўскую прэмію міру! І я сяджу i натуральным чынам синвуаськисько цяпер, слёзы з вачэй ліюцца ручаямі ад болю, ад шчасця, ад спакутаванасці. Бачыць Бог, няма больш годнай, адпаведнай і бессумнеўнай фігуры ў нас для такой адзнакі. Ёсць жа справядлівасць у свеце! Віншую, Алесь! Усё было недарэмна!»

Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін згадвае, што Алесь Бяляцкі — не толькі праваабаронца, а яшчэ і культурны дзеяч, пісьменнік і публіцыст. Будкін лічыць, што ўзнагарода надасць сілаў у змаганні за праўду і Бяляцкаму, і іншым беларусам: «Неацэнна тое, што Алесь зрабіў для Беларусі ў розных іпастасях. Як адзін з лідараў літаратурнага таварыства «Тутэйшыя» і адзін з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі». Як шматгадовы дырэктар музею Багдановіча. Як пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. І безумоўна, як адзін з лідараў беларускага праваабарончага руху».

Журналіст Дзмітрый Гурневіч нагадаў, што Алесь Бяляцкі «амаль 40 гадоў служыць беларушчыне і свабодзе» і за гэта ён атрымаў ад свету самую важную ўзнагароду з усіх магчымых. А былы палітвязень Андрэй Клімаў напісаў пра сустрэчу ў 2007 годзе Алеся Бяляцкага і сваёй жонкі Таццяны: «У той час я адбываў тэрмін за абразу прэзідэнта ў мозырскай калоніі строгага рэжыму, тады будучы Нобелеўскі лаўрэат выратаваў мне жыццё. Мы ўсе перад ім у даўгу, Алесь — вялікі чалавек, душа і сэрца Беларусі».

Актывіст Максім Гацак адрэагаваў на рэзананснае выказванне дарадцы кіраўніка Офіса Зяленскага Міхаіла Падаляка, які падкрэсліў, што Нобелеўку за мір атрымалі «прадстаўнікі дзвюх краін, што напалі на трэцюю». Гацак адзначыў, што ва ўкраінскага чыноўніка «Лукашэнка, які сапраўды напаў на Украіну і пасадзіў Бяляцкага, ледзьве не гарант незалежнасці і неўвядзення расійскіх войскаў».

Гісторык Аляксандр Фрыдман падкрэслівае, што прэмія для палітвязня Бяляцкага — гэта яшчэ і прэмія для ўсіх беларускіх палітвязняў, а Беларусь цяпер — краіна, у якой лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру знаходзіцца за кратамі.

Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна ўпэўненая, што ўзнагарода Алесю Бяляцкаму — гэта не толькі даніна яго мужнасці, але і «падтрымка ўсіх нашых палітвязняў, усіх, хто сёння знаходзіцца ў беларускіх турмах у нечалавечых умовах». Тое, што прэмію атрымаў менавіта палітвязень, падкрэслівае і пісьменніца Ганна Златкоўская: «Уся сутнасць таго болю і ўнутраных каштоўнасцей беларусаў сёння выказаная ў тым, што прэмію міру атрымаў Алесь Бяляцкі, чалавек, якога рэжым пасадзіў у турму. Такі вобраз роднай краіны, якая нават з-за кратаў працягвае сваю барацьбу».

Актывістка Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай, падсумоўвае, што сёння — вельмі радасны для беларусаў дзень: «Я ўпэўненая, што сёння беларусы адчулі ўзрушанасць і шчырую радасць упершыню за многія месяцы. Гэта надае сілаў на далейшую працу за нашу свабоду і вызваленне ўсіх палітвязняў».

А вось як выбухнуў з гэтай нагоды твітар.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Алексіевіч пра Бяляцкага: Заслужыў — гэта мала сказаць

Святлана Ціханоўская: Алесь Бяляцкі — гонар беларусаў

«Беларускія арганізацыі так і не змаглі арганізаваць супраціў вайне». Падаляк абурыўся сёлетняму «Нобелю» — Кавалеўскі яму адказаў

Хто такі Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, які атрымаў Нобелеўскую прэмію?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

23
Нў / Адказаць
07.10.2022
Дзякуй, НН, што ўпіхнулі Ціханоўскую ў фотку на галоўнай. Безумоўна мы павінны ведаць, што Ціханоўская фоткалася з Бяляцкім. Гэта так важна для нас, бачыць Ціханоўскую побач з Бяляцкім, бо без Ціханоўскай Бяляцкі не Бяляцкі, а з Ціханоўскай ён лаўрэат і прыстойны чалавек.  
1
хх / Адказаць
07.10.2022
сёння першы сонечны дзень за апошнія 2 гады
10
ром / Адказаць
07.10.2022
премия должна быть у Тихановского!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру