Фота: УНІАН, «Наша Ніва»

«У Нобелеўскага камітэта адназначна цікавае разуменне слова «мір», калі прэмію разам атрымліваюць прадстаўнікі дзвюх краін, якія напалі на трэцюю. Ні расійскія, ні беларускія арганізацыі так і не змаглі арганізаваць супраціў гэтай вайне. «Нобель» у гэтым годзе проста «супер», — напісаў у твітары Падаляк.

На яго допіс адрэагаваў Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік Аб'яднага пераходнага кабінета па міжнародных справах.

«Праваабарончыя арганізацыі змагаюцца за правы і свабоды людзей. Палітычныя структуры і ўзброеныя сілы арганізуюць абарону. Давайце гэта праяснім.

І заўсёды памятайце, што беларусы, у якіх скрадзеныя правы, цалкам падтрымліваюць Украіну, у тым ліку і на полі бою», — адказаў ён Падаляку ў твітары.

Хто такі Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, які атрымаў Нобелеўскую прэмію?

«Вясна»: Галоўная надзея — што Нобелеўская прэмія стане магчымай прычынай вызвалення Алеся Бяляцкага

Жонка Алеся Бяляцкага: Баюся спадзявацца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Мойша / Адказаць
07.10.2022
Вясна як арганізацыя працуе і працавала на патрэбы беларусаў у першую чаргу, пры ўсей павазе да ўкраінцаў але яны ня цэнтар сусвету, а гэты эгаізм пасля вайны зграе супраць іх. Ды і што б зрабіў падаляк у нашых умовах, бо лёгка быць героем маючы армію і вайсковую падтрымку ад НАТО.
44
Kub / Адказаць
07.10.2022
Добра памятаем, што Падаляка быў высланы з Беларусі рэжымам Лукашэнкі ў той час, як Кавалеўскі на той рэжым працаваў...
10
Алкадий / Адказаць
07.10.2022
Как я и писал раньше: в Киеве у одного нарцисса сегодня мощно подгорело. Во вчерашних украинских телеграм-каналах прозелёной влады уже все кричали: да, наш кумир получит премию, он самый заслуженный! А про Подоляка так он тоже какой-то засланный казачок. Беляцкий получил эту премию заслуженно и он не красовался в зелёных маечках и кроссовочках, а сидит в тюрьме у большого друга Зеленского.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру