«Сёлетнія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру нагадваюць нам, што нават у змрочныя дні вайны, перад абліччам запалохвання і прыгнёту, агульначалавечае імкненне да правоў і годнасці не можа быць знішчана. На працягу многіх гадоў яны нястомна змагаліся за правы чалавека і асноўныя свабоды, у тым ліку за права свабодна выказвацца і адкрыта крытыкаваць. Яны выконвалі сваю місію з запалам і настойлівасцю.

<…> Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ, нават знаходзячыся ў зняволенні. Перш за ўсё, смельчакі, якія займаюцца гэтай працай, шукалі праўду і задакументавалі свету палітычныя рэпрэсіі сваіх суграмадзян — выказваліся, супрацьстаялі і трымаліся курсу, падвяргаючыся пагрозам з боку тых, хто дамагаўся іх маўчання. Тым самым яны зрабілі наш свет мацнейшым», — адзначыў Джо Байдэн.

Нарвежскі нобелеўскі камітэт учора аб'явіў у Осла лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год. Імі сталі беларус Алесь Бяляцкі і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расіі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны. Гэта другая Нобелеўская ўзнагарода за гісторыю Беларусі. Першую ў 2015 годзе атрымала пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Чытайце таксама:

Старшыня Нобелеўскага камітэта патлумачыла, як выбіралі пераможцаў Прэміі міру

«Вясна»: Галоўная надзея — што Нобелеўская прэмія стане магчымай прычынай вызвалення Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Клас
46
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1