У канцы чэрвеня Сяргей Суравікін стаў камандуючым паўднёвай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне, якая вяла наступ у Золатым і Горскім Луганскай вобласці. Да гэтага ён быў камандуючым расійскай групоўкай у Сірыі, а з 2017 года ўзначальвае Ваенна-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі.

Упершыню з пачатку вайны расійскае Міністэрства абароны афіцыйна прызначыла камандуючага ўсімі сіламі сваёй «спецаперацыі».

Суравікіну праз тры дні споўніцца 56 гадоў. Ён вядомы сярод іншага тым, што ў жніўні 1991 года камандаваў 1-м матастралковым батальёнам 2-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. Падраздзяленне пад ягоным камандаваннем было ўведзена путчыстамі ў Маскву і менавіта ад рук яго вайскоўцаў загінулі тры адзіныя ахвяры тых дзён — Дзмітрый Камар, Ілля Крычэўскі і Уладзімір Вусаў. Суравікін пасля таго быў затрыманы на 7 месяцаў, але быў апраўданы, бо «выконваў загад». І пасля таго зрабіў добрую вайсковую кар'еру. 

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
20