Фота: СБУ

Фота: СБУ

Эксперты лічаць, што выбух не прывядзе да працяглага парушэння ліній камунікацый з Крымам, але яго наступствы, верагодна, на нейкі час пагоршаць праблемы ў расійскай лагістыцы. Абрынутая паласа аўтадарожнага моста абмяжуе перамяшчэнне расійскіх вайскоўцаў, пакуль мост не будзе адрамантаваны, і прынамсі частка расійскіх вайскоўцаў вымушаная будзе нейкі час спадзявацца на паромныя перавозкі.

Расійскія сілы, верагодна, па-ранейшаму змогуць перавозіць цяжкую ваенную тэхніку па чыгунцы, піша ISW. Аднак праверкі бяспекі ўсіх транспартных сродкаў, якія перасякаюць мост, будуць узмоцненыя, і гэта прывядзе да затрымак у перамяшчэнні расійскай вайсковай тэхнікі, асабовага складу і грузаў у Крым.

Крэмль, верагодна, зробіць Мінабароны казлом адпушчэння за выбух на Керчанскім мосце і іншыя няўдачы расійскіх вайскоўцаў, каб зберагчы рэпутацыю Пуціна. Міністэрства дагэтуль не зрабіла афіцыйнай заявы з нагоды інцыдэнту.

Некаторыя прыхільнікі вайны ў расійскай інфармацыйнай прасторы адзначылі, што Пуцін і яго найбліжэйшае асяроддзе не змаглі неадкладна адрэагаваць на выбух на мосце, які мае вялікую сімвалічную значнасць. Некаторыя нават ўпершыню выказалі прамую крытыку ў адрас Пуціна. 

Так, адзін з ваенных блогераў заявіў, што, калі Пуцін не распачне дзеянняў у адказ, гэта «будзе памылкова прынятае за слабасць самога прэзідэнта». Іншы адзначыў, што з боку Крамля крывадушна заклікаць расіян згуртавацца вакол Пуціна, калі ён не можа пракаментаваць такія важныя падзеі, як затапленне «Масквы», абмен палоннымі, уключаючы байцоў «Азоўсталі», або крах Харкаўскай лініі фронту.

Расійскія блогеры і прапагандысты заклікалі Крэмль аднавіць удары па ўкраінскай інфраструктуры. Аднак, заўважаюць эксперты ISW, яны не прапаноўвалі выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю супраць Украіны.

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
31
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
11