Фота: твітар Гітанаса Наўседы

«Як бібліяфіл, я не мог з'ехаць з Прагі, не завітаўшы да помніка агульнай гісторыі Літвы і Чэхіі.

Гэты вялікі чалавек, Францыск Скарына, не толькі пакінуў значны след у гісторыі кнігадрукавання ў Чэхіі, але і апублікаваў самую першую кнігу ў Вялікім Княстве Літоўскім!» — напісаў Наўседа ў твітары і дадаў у канцы сцяг Літвы.

Многія карыстальнікі твітара абурыліся, што няма згадкі пра Скарыну як беларускага дзеяча.

«Варта адзначыць, што Скарына таксама быў часткай беларускай гісторыі. Яго Біблія была надрукаваная на старабеларускай мове, пераробцы царкоўнаславянскай. Для мяне было гонарам пабачыць на уласныя вочы некаторыя старонкі Бібліі ў Бібліятэцы Скарыны ў Лондане», — адрэагавала журналістка Ганна Любакова.

Твітарчукі нагадалі таксама, што першадрукар нарадзіўся ў Полацку.

«Францыск Скарына — гэта беларуская гісторыя, і сучасная Літва не мае да яго ніякага дачынення», — пакінуў допіс адзін з каментатараў.

«Беларусь для вас нейкі жарт ці што?» — гневаецца іншы.

«Гэта сапраўдны супергерой беларускай гісторыі, — даводзяць у каментарыях. — Чакаем, калі Новая Беларусь верне магчымасць перайменаваць наш галоўны праспект у Мінску ў гонар Скарыны».

«Упэўнены, што містар Наўседа ведае, што Вялікае княства Літоўскае не роўна сучаснай Літве, але ўключала ў сябе сучасную Літву, Беларусь і часткі Украіны, Латвіі, Польшчы, Расіі і Малдовы», — піша адзін з карыстальнікаў твітара.

«Гэта з той жа оперы, што і Скарына піцерскі», — абураюцца людзі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

36
ром / Адказаць
09.10.2022
ах эти абуратары)) усе абураюцца и абураюцца
а пока он все правильно написал!! абурытеся у Беларуси)
и пока ваш перщадрукар - Иван Федарау)))
14
SHOS / Адказаць
09.10.2022
Оооо. Вы ещё историю Польши почитайте. Учебники школы и университета. ВКЛ вошло в состав Польши. Именно так. То есть заявляется, что формально не вошло, но вошло. Про беларусов упоминается всегда вскользь. Больше Украина вспоминается. Ну про крэсы, про полонизации говорится открыто. Про проблемы, связанные с этим, пишется мало посредством двух строчек. И те, и другие имеют право на собственную трактовку, но ничем не обоснованный шовинизм так и сквозит. Так что неудивительно
12
антисвета / Адказаць
09.10.2022
глянула пару сек яго (наўседы) біяграфі... банкір?
вось і ў нас хацелі двінуць банкіра...
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру