З 6 кастрычніка цэны ў Беларусі павышаць забаранілі — «за выключэннем індывідуальных рашэнняў міністра або старшыні аблвыканкама». За парушэнне прыгразілі затрыманнямі і крымінальнымі справамі. 

Паводле звестак Камітэта дзяржкантролю, зафіксавана нямала выпадкаў, калі яблыкі, цыбулю, буракі і капусту сельгаспрадпрыемстваў перакупшчыкі прадавалі з нацэнкай пад 300%.

Раніцай 7 кастрычніка ні на адным з сайтаў райспажыўтаварыстваў — Лунінецкага, Пінскага і Столінскага — не аказалася расцэнак на закупку гародніны ў насельніцтва. Пазначана, што «цана дагаворная і можа змяняцца з улікам кан'юнктуры рынку».

Лунінецкае райспажыўтаварыства

Пінскае райспажыўтаварыства

Да гэтага закупачныя цэны, напрыклад у Столінскім спажыўтаварыстве, абнаўляліся двойчы — раніцай і днём. Цяпер на гэтым месцы пуста.

Раней «Медыя-Палессе» распавядала пра сітуацыю з продажам агародніны ў Столінскім раёне. У фермераў капусту закуплялі па 20 капеек, а на рынках і ў крамах прадавалі ў некалькі разоў даражэй. У асобных выпадках розніца складала 12,5 разу. У сярэдзіне ліпеня альшанскую капусту здавалі па 5 капеек за кіло на корм жывёле.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
09.10.2022
"Крэпкие хозяйственники" как всегда перепутали хрен с пальцем... Закупочную цену и цену продажи товара.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру