Паводле яго, прадпрыемства гатова прадставіць у продаж больш як 80 мадэлей.
«Серыйная і масавая вытворчасць пачнецца ў лістападзе. Мы ўжо атрымалі і заключылі кантракты, заказы. Сёння мы стварылі праграму першага ўзроўню. І яны ўстаноўлены будуць на камп'ютарах», — сказаў Прэдка.
Акрамя ноўтбукаў, у вытворчасць запусцяцца электронны блок, міні-кампутар, маніторы. Паводле гендырэктара, да канца года можна будзе ўбачыць большасць з навінак.
Ці будзе ўсё гэта ў гандлі, не зразумела. Прэдка сказаў, што на прадпрыемстве перабудавалі сваю палітыку продажаў, усё рыхтуецца толькі на замову і на склады нічога не адпраўляецца.
Паводле яго, санкцыі ці не на карысць пайшлі прадпрыемству, прынамсі, паводле гендырэктара, прадпрыемства выйшла «на ўнікальны аб'ём».
« Мы вырабляем у месяц і прадаем больш за 200 тысяч тэлевізараў. Раней у год рабілі 200 тысяч, а сёння — у месяц», — сказаў гендырэктар холдынгу.
Прэдка адзначыў, што з канца мінулага года на некаторую прадукцыю «Гарызонта» знізілася адпускная цана: на 15 працэнтаў, напрыклад, сталі таннейшымі тэлевізары.
Паводле яго, «Гарызонт» вырабляе і адгружае прадукцыю ў 18 краін, але канʼюнктура «крыху змянілася».
Раней паведамлялася, што беларускі ноўтбук будзе каштаваць ад 1300 рублёў у залежнасці ад камплектацыі.
Чытайце таксама:
«Беларускімі там могуць быць толькі гумовыя ножкі і налепка «Н». Што за ноўтбук мог выпусціць «Гарызонт»





