Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адрэагаваў на словы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які назваў выбух на Крымскім мосце «тэрактам» і абвінаваціў у ім украінскі бок.
«Пуцін абвінавачвае Украіну ў тэрарызме? Гэта выглядае занадта цынічна нават для Расіі. Не прайшло і 24 гадзін, з таго часу, як ru-самалёты выпусцілі 12 ракет у жылы квартал Запарожжа, забілі 13 чалавек і траўміравалі больш за 50. Не, тут толькі адна дзяржава-тэрарыст, і ўвесь свет ведае, хто гэта», — напісаў Падаляк.





