«Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны. Беларусы — гэта не Лукашэнка. Лукашэнка — ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра — невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль.

Таму Беларусь павінна выйсці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расіяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны.

Спадар прэзідэнт Зяленскі, у адным са зваротаў вы сказалі: «Мы не просім свет змагацца замест нас, мы просім даць нам дапамогу». Беларусы таксама не просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Абʼяднаны пераходны кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносін. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай», — адзначыла Ціханоўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

11
a.hto.tam.idze / Адказаць
10.10.2022
Я думаў, ужо не дачакаемся... Святлана Георгіеўна, што яшчэ мусіць адбыцца, каб вы ўзыйшлі на пасаду, дараваную вам беларускім народам?
16
. / Адказаць
10.10.2022
Не ответит. Это когда речь идет об Украине, все должны проявлять солидарность, думать о ценностях и т.д. А сам пуп земли выше этого, ему не до каких-то там беларусов. Ему еще нефтью торговать, незачем портить репутацию сомнительными контактами. Ах да... еще и Нобелевку прям из кармана вытащили.
52
Back / Адказаць
10.10.2022

сейчас гобы шмобы и прочие тадеуши из росеи налетят и расскажут какая умная храбрая и эффективная Света Т. и как нам всем повезло что ее избрали президентом.  
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру