Фота са старонкі праекта ў Фэйсбуку

Фота са старонкі праекта ў Фэйсбуку

«Трэба пагаварыць» — гэта найперш відэапраграма, «ток-шоу аб сённяшніх катастрофах і як выйсці з іх жывымі». У першым выпуску вядучыя Кацярына Ваданосава, Марыя Грыц і Крысціна Дробыш расказваюць, як яны спрабуюць пераадолець цяжкасці, з якімі сутыкнулася большасць беларусаў пасля 2020 года.

Праграма выходзіць на тэлеканале «Белсат».

Фота са старонкі Крысціны Дробыш у Фэйсбуку

Фота са старонкі Крысціны Дробыш у Фэйсбуку

Таксама ў тэлеграм-канале праекта і на старонцы ў Фэйсбуку жанчыны звяртаюцца да сваіх глядачак і чытачак (а магчыма, гледачоў і чытачоў):

«Вітаем вас у нашай бяспечнай прасторы і запрашаем вас да яе далучыцца. Мы тут усе збіраемся з-за таго, што ў кожнай з нас ёсць балючы досвед і хопіць усё гэта трымаць у сабе. Трэба пагаварыць.

Вядзём гэтую старонку мы ўтрох: Кацярына Ваданосава, Крысціна Дробыш і Марыя Грыц — жанчыны, маці, актывісткі. Бліжэй мы з вамі пазнаёмімся ў наступных пастах.

Таксама мы будзем запрашаць сюды ў госці экспертаў з розных сфер: псіхолагаў, сацыёлагаў, юрыстаў, медыкаў, сэксолагаў і г. д. Каб вы адсюль маглі вынясці ня толькі рэфлексію, але і карысныя веды.

Карацей кажучы, на гэтай старонцы мы будзем абмяркоўваць свае траўмы і разбіраць гісторыі, якія вы будзеце нам дасылаць. І разам мы будзем шукаць варыянты выйсце з крызісных сітуацый.

Яны, верагодна, не будуць ідэальна пасаваць для ўсіх, але мы распавядзем, што ратуе нас зараз і хаця бы на секунду».

Клас
26
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0