«У Беларусь паступаюць іранскія дроны-камікадзэ Shahed-136 (у арміі РФ перайменаваныя ў «Герань-2»). Па стане на 10 кастрычніка на тэрыторыю краіны былі завезеныя 32 названыя БПЛА, да 14 кастрычніка плануецца завезці яшчэ 8», — паведамляе ГУР.

У ГУР таксама паведамілі, што Беларусь дае акупацыйнай арміі матэрыяльна-тэхнічныя сродкі і боепрыпасы са сваіх складаў. У прыватнасці, на чыгуначную станцыю «Кіраўская» ў Крыме прыбыў чыгуначны эшалон з боепрыпасамі — 12 вагонаў (492 тоны), які быў адпраўлены з 43-га арсенала захоўвання ракет і боепрыпасаў УС Беларусі (Добруш, Гомельская вобласць).

У найбліжэйшы час, паводле ГУР, запланаванае перамяшчэнне 13 эшалонаў з узбраеннем і ваеннай тэхнікай (219 платформаў), боепрыпасамі (28 вагонаў) і ваенна-тэхнічнай маёмасцю з арсеналаў і баз захоўвання УС Беларусі.

У ролі асноўных «пастаўшчыкоў» выступаюць:

— 46 арсенал захоўвання ракет і боепрыпасаў (Бронная Гара, Брэсцкая вобл.);

— 43 арсенал захоўвання ракет і боепрыпасаў (Дубецкае, Гомельская вобл.);

— 391 артылерыйская база боепрыпасаў (Бобр, Мінская вобл.);

— 969 база рэзерву танкаў (Урэчча, Мінская вобл.);

— 288 база рэзерву аўтамабіляў (Старыя Дарогі, Мінская вобл.).

Грузы, паводле звестак ГУР, павінны прыбыць на чыгуначныя станцыі «Каменская» (Каменск-Шахцінскі) і «Марцава» (Таганрог) Растоўскай вобласці.

Днямі стала вядома, што Лукашэнка перакідвае танкі з беларускага стратэгічнага рэзерву ў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
27