Навучанне праходзіць на англійскай мове па праграме International Baccalaureate і доўжыцца 2 гады.

Конкурс адкрыты для кандыдатаў, якія:

— нарадзіліся ў жніўні 2005 — верасні 2007 года; 

— маюць беларускае грамадзянства, дазвол на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выдадзенае беларускай дзяржавай. Можна падавацца і з-за мяжы. 

Адбор праходзіць у 3 туры цалкам анлайн на беларускай і англійскай мовах. Заяўка на 1 тур прымаецца да 24 лістапада праз платформу па спасылцы.

Кошт навучання ў UWC — ад 20 да 60 тысяч даляраў на год. Але фіналісты конкурсу атрымоўваюць стыпендыю на навучанне ў адпаведнасці з фінансавай патрэбай сям'і, то-бок будзе пакрытая частка кошту адукацыі, якую сям'я не зможа заплаціць, альбо ўвесь кошт для самых малазабяспечаных фіналістаў. 

«United World Colleges — глабальны адукацыйны рух, што робіць адукацыю сілай, якая яднае людзей, нацыі і культуры дзеля дасягнення міру і ўстойлівай будучыні. Беларускія студэнты атрымліваюць стыпендыі ў каледжах UWC з 1992 года, а першым выпускніком UWC у 1994 годзе быў Віктар Фянчук, у будучыні кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны».

UWC налічвае ўжо больш за сто выпускнікоў з Беларусі, многія з іх сталі выбітнымі прафесіяналамі і дзеячамі ў сваіх сферах: архітэктары, настаўнікі, прадпрымальнікі, музыкі і г.д.», — паведамляе нацыянальны камітэт Каледжаў аб'яднанага свету ў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру