Зяленскі сказаў:

«Мір магчымы не проста тады, калі ёсць мір з адным суседам, а калі ён — з усімі суседзямі. І я хачу звярнуць увагу на адну краіну. Тэрыторыя Беларусі ўжо выкарыстоўваецца для ўдараў па Украіне. І цяпер бачым вялікую пагрозу. Расія спрабуе наўпрост уцягнуць Беларусь у гэтую вайну, разыгрываючы правакацыю з тым, што мы нібыта рыхтуем удар па гэтай краіне. Ускосна яна ўжо ўцягнула іх. А імкнецца ўцягнуць напрамую.

Украіна не планавала і не плануе ваенных мераў супраць Беларусі. Нас цікавіць толькі аднаўленне нашай тэрытарыяльнай цэласнасці.

Але, каб цалкам зняць гэтую правакацыю, каб зняць гэтыя наратывы, якія гучаць ад Лукашэнкі, каб зняць нават здагадкі адносна любой пагрозы нібыта ад нас, мы прапануем сваё рашэнне.

На мяжы Украіны і Беларусі можа быць размешчаная місія міжнародных назіральнікаў для маніторынгу сітуацыі. Фармат можа быць прапрацаваны нашымі дыпламатамі. І я прашу вас на ўзроўні «Групы сямі» падтрымаць гэтую нашу ініцыятыву».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Беларус / Адказаць
11.10.2022
Але Україна має право на виникнення військовимі засобами щодо загрози з Білорусі, так як влада є гарантом беспечного життя простої людини.
1
Беларус / Адказаць
11.10.2022
Выдатная прапанова.
0
Раяльбаян / Адказаць
11.10.2022
Зяленскі прыгожа вышыбае ў Лукі ( і ягонай прапаганды) глебу з-пад ног.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру