Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Падзеі сталі развівацца ў ноч на 8 кастрычніка. У Лепельскі РАУС прыйшоў мясцовы жыхар і расказаў пра страляніну, якая адбылася некалькі хвілін таму. Агонь проста ля ягонага дома адкрыў 27-гадовы непрацуючы знаёмы, які быў вінаваты пацярпеламу 100 даляраў.

Раней у той жа дзень мужчына запатрабаваў вяртання сваіх грошай, але атрымаў адмову. Замест сустрэчы з крэдыторам даўжнік з’ехаў у Чашнікі на застолле да прыяцеля. Чарговы званок пацярпелага моцна раззлаваў лепельца, у выніку зламыснік выклікаў суразмоўцу на размову, а па дарозе заехаў за стрэльбай са схованкі.

Стралок прыехаў да патрэбнага дома, стрэліў некалькі разоў, пасля чаго зноў адправіўся да знаёмага ў Чашнікі, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП і крымінальнага вышуку.

Вядома, што на зваротным шляху зламыснік пашкодзіў машыну, на якой ездзіў да крэдытора, і схаваў стрэльбу каля дачнага дома маці.

За хуліганства ў дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа. Фігуранта могуць пазбавіць волі на тэрмін да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1