«Кіраўніцтва Расіі спрабуе ўцягнуць ў сваю вайну Беларусь, — сказаў Сахашчык. — Што чакае нас, калі ім гэта ўдасца? У гэтым пытанні я магу выступаць у ролі эксперта, бо правёў ва Украіне нямала часу з канца лютага.

Украінцы вельмі добра падрыхтаваныя да нападу з боку РБ. Жыхары Беларусі гатовыя прымаць сваіх сыноў у чорных поліэтыленавых пакетах?

Для УСУ ўжо не будзе ніякіх стрымліваючых фактараў, якія замінаюць прымяніць усю моц самых сучасных сродкаў паражэння па любых аб'ектах, што выкарыстоўваюцца агрэсарамі на тэрыторыі РБ.

На працягу першых некалькіх сутак будуць знішчаныя Мазырскі НПЗ, уся крытычная інфраструктура памежнай паласы. Можа загінуць і пацярпець вялікая колькасць людзей.

Колькасць нашых добраахвотнікаў ва Украіне істотна вырасце. Вайскоўцаў УС РБ будуць сустракаць свае ж беларусы, толькі значна лепш падрыхтаваныя, абсталяваныя і матываваныя.

Беларусь стане краінай-ізгоем у свеце і падзеліць з Расіяй ганьбу паражэння і абавязак выплаты рэпарацый.

Усе войны заканчваюцца. Хлусня прапаганды, маніпуляванне фактамі перастануць працаваць. Кім вы будзеце ў гэтай будучыні? Паважанымі членамі грамадства або фігурантамі міжнароднага трыбунала?

Людзі ў ваенна-палітычным кіраўніцтве Беларусі, ад вас залежыць будучыня нашай краіны як ніколі. Украіна ні разу не адказала на ракеты і беспілотнікі, якія ляцяць з тэрыторыі РБ, хоць даўно мае баявы патэнцыял для такога адказу. Першыя забітыя і параненыя беларусы пасвараць нашы народы на дзесяцігоддзі.

Заклікаю вас усвядоміць усю сур'ёзнасць таго, што адбываецца і жудасныя магчымыя наступствы. Кожны з нас — хай у рознай ступені — але можа паўплываць на будучыню Беларусі», — кажа Сахашчык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Gtyg / Адказаць
12.10.2022
Hodna, fajna skazana. 
15
За Узаемадзееньне! / Адказаць
12.10.2022
то есть ни о чем зварот. что и следовало ожидать.  слабенько и неубедительно. Мозырьский нпз? Есть еще один. К чему пугать возможным убийством мирных граждан? Настроить против Украины? Для этого есть роспоропаганда. Кроме того ВСУ по мирным не стреляло ни в Крыму ни в расии.      
8
Пеця / Адказаць
12.10.2022
Які сэнс гэтага звароту? Рыхтуюцца войскі РБ да ўступлення ў вайну? Не. Што тады?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру