Пра затрыманне ў Мінску сужэнцаў Аляксандра Лычаўкі і Сняжаны Інанец стала вядома 6 кастрычніка. На наступны дзень горшыя падазрэнні адносна таго, што сувязь з імі знікла невыпадкова, пацвердзіліся: у адным з тэлеграм-каналаў, блізкім да ГУБАЗіК з’явілася «пакаяннае відэа». У кадры муж і жонка вымушана кажуць, што, былі падпісаныя на «дэструктыўныя каналы», у жніўні 2020 года ўдзельнічалі ў масавых акцыях пратэсту.

Сябры затрыманых журналістаў у размове са службай маніторынгу БАЖ падзяліліся, што абодвух вінавацяць паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Санкцыя за «злачынства» прадугледжвае арышт альбо абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.

Аляксандр Лычаўка супрацоўнічаў з выданнем The Village, захапляўся краязнаўчай журналістыкай. Сняжана Інанец працавала ў рэдакцыі Onliner. 

На сёння ў зняволенні знаходзяцца 33 супрацоўнікі медыя.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12