У Беларусі ахалоджаная тушка кураняці-бройлера прадаецца па цане 5 рублёў 77 капеек за кілаграм. 

Фота: скрыншот з сайта e-dostavka.by

У Польшчы аналагічны прадукт каштуе 12 злотых за кілаграм — гэта каля 6 рублёў.

Філе грудкі ў нас каштуе каля 11.50 рубля за кіло. У Польшчы яго прадаюць па 26 злотых за кілаграм, ці па 13 рублёў. У Літве курынае філе з грудной часткі каштуе 5.50 еўра, ці каля 13.50 рубля. Пры гэтым падчас акцыі гэтае самае мяса можна набыць па 3 еўра за кілаграм, што эквівалентна 7.50 рубля.

Цэны на курыныя голені выглядаюць так:

  • Беларусь — 7.35 рубля;
  • Польша — 6 рублёў (12 злотых);
  • Літва — 8.75 рубля (3.50 еўра).

А што з цэнамі на іншае мяса?

Свіная лапатка без косткі ў Беларусі прадаецца па 16 рублёў за кілаграм. У Польшчы — менш за 10 рублёў за кіло (19 злотых). У Літве такое мяса прадаюць па 11.50 рубля (4.50 еўра). 

Фота: скрыншот з сайта zakupy.auchan.pl

За кілаграм мяса свінні з шыйнай часткі ў Беларусі давядзецца заплаціць каля 23 рублёў. 

Фота: скрыншот з сайта e-dostavka.by

Шыйная частка ў Польшчы каштуе 12.50 рубля (25 злотых). У Літве — каля 16 рублёў (6,50 еўра).

Варта адзначыць, што заробкі ў Польшчы і Літве прыкладна ўдвая вышэйшыя, чым у Беларусі, а даходы людзей — нават больш, чым удвая, бо доля прыватнага сектара ў эканоміцы вышэйшая, а з ёю — і даходы не з зарплат. Якасць мясных прадуктаў у Еўрасаюзе таксама вышэйшая, бо санітарны кантроль стражэйшы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
13.10.2022
В польской Biedronka тушка кролика стоит по акции 22,90 zł, без акции 26,90 zł за килограмм. 
3
Satan / Адказаць
13.10.2022
Курчак тушку сегодня брал в Aldi за 10.99зл кг. Вообще кнч, свинину таки дешевле в Польше есть. Но надо птицу ради разнообразия, а то вчера жеберку запекал, позавчера борщ со свининой был...
2
Satan / Адказаць
13.10.2022
даведка, ну про акции это отдельная песня кнч. На днях фарш свиной брал, через день срок годности заканчивается и минус 30% цена. Ну хуле, пришел и сразу котлеток нафигашил ребенку. Хотя кнч можно и в морозилку было забросить. Но какой смысл, если потом можно и свежее купить
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру