Пастановай забараняецца продаж у гандлёвых аб'ектах свежых, астуджаных або замарожаных частак тушкі птушкі, за выключэннем вырабленых мясаперапрацоўчымі, птушкагадоўчымі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі.
У адпаведнасці з гэтым абмежаваннем у гандлёвых аб'ектах забараняецца продаж частак тушкі птушкі, разборка якой рабілася ў тым ліку ў аб'ектах грамадскага харчавання, уключаючы нарыхтоўчыя аб'екты (цэхі).
Разам з тым забарона не распаўсюджваецца на продаж паўфабрыкатаў у выглядзе частак тушкі, гатовых для непасрэднага ўжывання і (або) падвергнутых папярэдняй апрацоўцы (папярэдне адвараных, прыгатаваных у алеі, соусе (марынадзе, расоле) або з іншымі інгрэдыентамі, сушаных, салёных, вэнджаных або ў іншым падобным выглядзе).
Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама:
Расчлянёная курыца прывяла да крымінальнай справы
Прынялі спецыяльную пастанову пра «расчлянёную курыцу»
Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?





