Зранку ў міліцыю звярнуўся таксіст і паведаміў пра ўгон машыны. Паводле яго сведчання, а 5-й гадзіны раніцы мужчына пад'ехаў да адной з забаўляльных устаноў і прыпаркаваў машыну. Калі ў яе селі два пасажыры, таксіст на пару хвілін адышоў, не заглушыўшы рухавік. 

У гэты час на вуліцу выйшаў яшчэ адзін наведвальнік установы. Пабачыўшы аўтамабіль з незаглушаным рухавіком, ён сеў за руль і паехаў. Праехаўшы каля 100 метраў, ён выйшаў з машыны і сышоў у невядомым кірунку.

Угоншчыка знайшлі хутка. Гэта 35-гадовы мясцовы жыхар, раней не судзімы. Мужчына прызнаўся ў зробленым. Свой учынак ён патлумачыў тым, што ў яго раптоўна ўзнікла жаданне пракаціцца.

На брастаўчаніна пачалі крымінальную справу. За ўгон яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0