На брыфінгу Неду Прайсу задалі пытанне, ці магчымае ўцягванне Беларусі ў вайну ва Украіне і што ЗША робяць для таго, каб гэтага не адбылося.

«Пакуль рэжым працягвае падтрымліваць Крэмль і яго агрэсію супраць Украіны, мы будзем працягваць прымяняць новыя эканамічныя меры не толькі супраць Расіі, але і Беларусі, у прыватнасці супраць іх інстытутаў і элітаў», — адказаў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

У Дзярждэпе таксама заявілі, што Беларусь у значнай ступені страціла свой суверэнітэт, а дакладней — саступіла яго Расіі.

«Беларусь даўно саступіла ў значнай ступені Расіі свой суверэнітэт. Той факт, што прэзідэнту Пуціну ўдалося выкарыстаць тое, што павінна было быць суверэннай беларускай тэрыторыяй, у якасці плацдарма, той факт, што жорсткія напады на народ Украіны зыходзілі з суверэннай трэцяй краіны, у дадзеным выпадку з Беларусі, з'яўляецца яшчэ адным сведчанне таго, што рэжым Лукашэнкі не клапоціцца аб інтарэсах свайго народа, і што ён і яго памагатыя, як яны заўсёды рабілі, клапоцяцца толькі аб сваіх інтарэсах», — дадаў Прайс.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0