«Асабіста я не падтрымліваю такую ініцыятыву», — сказаў пасол Украіны ў Беларусі.

Кізім тлумачыць гэта тым, што ўвядзенне віз з боку Украіны можа выклікаць адпаведныя захады ў адказ з боку Беларусі.

«Цяпер на тэрыторыі Беларусі шмат прыязджае ўкраінскіх грамадзян, якія бягуць з Расіі, якія спрабуюць сысці ад вайны, з акупаваных тэрыторый, у тым ліку з Крыма. Для якіх вярнуцца ва Украіну самы просты шлях — гэта ўсё-ткі праз Беларусь», — кажа ён.

Паводле пасла, беларусы даволі лаяльна ставяцца да ўкраінскіх грамадзян, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі. Гэта дазваляе вырашаць пытанні з дакументамі консульскімі службамі і вяртаць людзей ва Украіну альбо пераязджаць у іншыя краіны ЕС. Гэта галоўная прычына, якую Кізім называе для нясвоечасовасці такога кроку.

Акрамя таго, увядзенне візавага рэжыму павялічыць нагрузку на дыпламатычныя службы, гэта паставіць шмат пытанняў, у тым ліку і гуманітарных.

Кізім звяртае ўвагу на тое, што Беларусь сваё прадстаўніцтва ў Кіеве закрыла, і не вяртае дагэтуль, «незразумела чаму». Гэта, паводле пасла, створыць цяжкасці ў атрыманні такой візы для тых грамадзян Украіны, які захочуць адведаць сваіх сваякоў у Беларусі.

«Я не хацеў бы цяпер капіяваць тут тое, што мы маем цяпер з Расіяй. Там быў гэты крок цалкам апраўданы. Што тычыцца Беларусі, я такой логікі тут не бачу», — кажа ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
За адмену / Адказаць
13.10.2022
Дык ва Ўкраіну і так ня едуць зараз і мяркую ў бліжэйшыя год 5 сытуацыя ня зьменіцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру