Ва Украіне загінуў нядаўна мабілізаваны чыноўнік маскоўскай мэрыі
Пуцінская мясарубка не абыходзіць нават расійскіх чыноўнікаў ніжэйшага звяна. З'явілася інфармацыя, што на вайне загінуў 29-гадовы Аляксей Мартынаў, які ўзначальваў адзін з аддзелаў ва ўрадзе Масквы.
Па звестках намесніцы галоўнага рэдактара прапагандысцкага рэсурса Russia Today Наталлі Лосевай, Мартынава мабілізавалі 23 верасня, ён загінуў 10 кастрычніка.
«У юнацтве служыў у Сяменаўскім палку (гэта дзе трэба маршыраваць). Баявога вопыту нуль. Быў адпраўлены на фронт практычна праз некалькі дзён», — піша Лосева.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ