Фота: spring96.org

Фота: spring96.org

Пра тое, што Ігар Аліневіч абвясціў галадоўку, напісала ў Facebook яго маці Валянціна Аліневіч. Палітвязень такім чынам пратэстуе супраць дзеянняў адміністрацыі турмы. «Патрабаванні яго цалкам канкрэтныя, гарантаваныя законам, уключаючы тое, што скаргі яго не адсылаюцца па месцы прызначэння. І ён, і ўсе мы разумеем, што ў краіне цяпер не да законаў. Напэўна, у яго проста не было іншага выхаду», — піша маці.

24 верасня, калі ў Ігара быў дзень нараджэння, адміністрацыя турмы змясціла яго ў ШІЗА. Цяпер ад палітвязня не прыходзяць лісты, і нядаўна да яго ўжо ў трэці раз не дапусцілі адваката. Адміністрацыя турмы тлумачыць свае дзеянні тым, што ад Аліневіча няма заявы на кожную сустрэчу з адвакатам. Але ж невядома, ці знаходзіцца мужчына ў ШІЗА, і калі ён усё яшчэ там, у яго проста няма магчымасці напісаць заяву, бо ў ШІЗА не даюць паперу, ручку ці аловак.

Як распавяла «Нашай Ніве» знаёмая палітвязня, цяпер адміністрацыя турмы нават не адказвае, ці знаходзіцца ён у ШІЗА, і тым больш маўчыць пра яго стан. За ўвесь час, пакуль мужчына быў у калоніі і ў турме, яму ні разу не далі пазваніць дахаты, пазбаўлялі перадач і спатканняў. Для сяброў і блізкіх Ігара ўсё выглядае такім чынам, нібыта адміністрацыя жадае максімальна замоўчваць інфармацыю пра палітвязняў.

Ведаючы палітвязня, знаёмая Ігара расказвае, што для яго вельмі важна супраціўляцца турэмнай сістэме, бо барацьба для яго — сэнс жыцця, магчыма, таму ён і пайшоў на галадоўку. Яна распавядае пра яго як пра чалавека, гатовага ахвяраваць сабой дзеля сваёй краіны, які мог бы спакойна жыць у Еўропе, але не застаўся абыякавым да народнага ўздыму ў 2020 годзе і вырашыў вярнуцца ў Беларусь. У канцы кастрычніка спаўняецца два гады з таго часу, як Аліневіч і тры іншыя анархісты — Дзмітрый Дубоўскі, Сяргей Раманаў і Дзмітрый Разановіч — былі затрыманыя недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

У снежні 2021 года Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава асудзілі на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аліневіча прызналі вінаватым у здзяйсненні «актаў тэрарызму», «незаконным абароце зброі» і «незаконным перамяшчэнні праз мяжу забароненых рэчываў». У жніўні гэтага года Аліневічу яшчэ больш узмацнілі рэжым і перавялі яго ў жодзінскую турму.

«Душылі пакетам, зрэзалі скуру на пятах». Адзін з асуджаных па «справе анархістаў-партызанаў» расказаў пра катаванні ў турме

Маці Ігара Аліневіча пра прысуд анархістам: Уражанне, што хлопцы мацнейшыя ў турме, чым мы на свабодзе

Ад 18 да 20 гадоў. Абвешчаныя прысуды па справе анархістаў

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
12