Фота Віктара Ведзеня

Фота Віктара Ведзеня

Па звестках «Хрысціянскай візіі», развітальная імша, якую 12 кастрычніка цэлебраваў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, стала апошняй. Улады запатрабавалі спыніць службы. У памяшканні адразу пасля інцыдэнту з «пажарам» 26-га верасня адключылі электрычнасць, ваду і ацяпленне.

«Ад абшчыны запатрабавалі вызваліць памяшканне да 13 кастрычніка і вярнуць камплект ключоў КУП «Мінская спадчына», — паведамляе «Хрысціянская візія».

Як стала вядома, прычынай фактычнай забароны на правядзенне малітваў у парафіяльным доме (плябаніі) стала тое, што будынак пазбаўлены вады, цяпла і электрычнасці, бо з'яўляецца часткай адзінага з касцёлам комплексу і звязаны з ім агульнымі інжынернымі сеткамі.

Яшчэ 5 кастрычніка кіраўнік «Мінскай спадчыны» Аляксандр Кохан накіраваў ліст «Аб эксплуатацыі будынка» пробашчу Чырвонага касцёла кс. Уладзіславу Завальнюку. Паколькі будынак касцёла выведзены з эксплуатацыі, падобныя ж крокі зробленыя і ў дачыненні да плябаніі.

У канцы верасня ўлады скасавалі дамову карыстання Чырвоным Касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне атрымалі касцельныя ўлады. Да 12 кастрычніка вернікі павінны былі пакінуць будынак.

Чытайце таксама:

Біскуп Касабуцкі ксяндзу Завальнюку: На здымках падаецца, што вы адзін. Але вы не адзін

Вернікам на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком сілавікі заміналі маліцца на прыступках зачыненага Чырвонага касцёла

Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
19