Віктар Тумар. Фота: Міністэрства абароны

Віктар Тумар. Фота: Міністэрства абароны

Аснову рэгіянальнай групоўкі, па словах Тумара, складуць «Узброеныя сілы Беларусі па штаце мірнага часу, а таксама асобныя вайсковыя фармаванні Расійскай Федэрацыі».

Пры гэтым Рэгіянальная групоўка, падкрэсліў ён, «з'яўляецца выключна абарончым праектам», задача якой — «узмацненне аховы і абароны дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь для зніжэння ваеннай актыўнасці ў прыгранічных раёнах».

Войскі з расійскага складніка Рэгіянальнай групоўкі, паводле вайсковага чыноўніка, пачнуць прыбываць на тэрыторыю Беларусі «літаральна ў найбліжэйшыя дні». Колькасць іх Віктар Тумар не назваў.

Чытайце таксама:

Што азначае разгортванне рэгіянальнай групоўкі? Беларускае войска плануе ўступіць у вайну?

«Каб зняць занепакоенасць беларускіх братоў». У Дзярждуме РФ заявілі, што сумесную групоўку ў Беларусі разгарнулі па просьбе Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
16