Фота: AP / Леа Карэа

Фота: AP / Леа Карэа

«Мужчыны, якія пад гукі аркестра 26 верасня селі ў аўтобусы і адправіліся на вучобу ў Омск, ужо праз тыдзень апынуліся на перадавой», — напісаў «Позірк.Інфо». Мабілізаваныя загінулі ў Херсонскай вобласці 5 і 7 кастрычніка. Абставіны гібелі пакуль не выдаюцца.

Самаму малодшаму, Аляксандру Памігалаву, было 23 гады. Ён вярнуўся з тэрміновай службы толькі ў 2020 годзе.

27-гадовы Ігар Пучкоў быў жанаты, у яго засталіся двое маленькіх сыноў.

У 35-гадовага Аляксандра Парылова засталіся жонка і двое дзяцей.

Івану Пухаву было 40 год.

Нядаўна расійскі ваенкар «Zаписки мичмана Птичкина»паведамляў, што сярод мабілізаваных ужо больш за 100 чалавек загінула.

Клас
28
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
0