Фота і відэа з цырымоніі з'явіліся ў сацсетках.

Уладу Кабякову 23 гады, ён блогер і спявак, мае больш за 3 мільёна падпісчыкаў. Раней ён быў у камандзе А4 блогера Улада Бумагі. Але ў маі ён сышоў адтуль, пасля таго як абвясціў пра заручыны.

У канцы лета спявак даваў канцэрт у акупаваным Крыме.

38-гадовая Юлія Кур'ян-Касцюкевіч да 2020 года працавала на БТ і вяла жаночую перадачу. Займаецца бізнэсам.

Ад шлюба з тэлевядучым Дзянісам Кур'янам у жанчыны двое дзяцей.

Пра тое, што бізнэвумен і блогер разам, пара паведаміла на Новы год.

Клас
21
Панылы сорам
158
Ха-ха
46
Ого
14
Сумна
8
Абуральна
7