Кірыл Слабко. Фота: belta.by

Кірыл Слабко. Фота: belta.by

Чыноўнік растлумачыў, што калі дзесьці і адбылося кароткатэрміновае вымыванне нейкіх тавараў з паліц, то ў найбліжэйшыя дні асартымент будзе папоўнены ў поўным аб'ёме. Зрабіць гэта дазваляюць нормы пастановы ўрада № 669, якім пашыраныя паўнамоцтвы аблвыканкамаў і галіновых дзяржорганаў.

Прадстаўнік міністэрства дадаў: усе гандлёвыя сеткі папярэджаныя аб тым, што

калі які-небудзь пастаўшчык, імпарцёр адмаўляецца ад паставак, то інфармацыя пра гэта павінна быць прадстаўлена ў міністэрства. А МАРГ мае намер даваць прававую ацэнку дзеянням такіх пастаўшчыкоў, імпарцёраў. Да іх будуць прымацца «меры рэагавання» па ўсіх выяўленых фактах.

З улікам праведзенай працы з рознічнымі сеткамі МАРГ не бачыць сістэмных выпадкаў адсутнасці тавараў на паліцах, сказаў Слабко. Чыноўнік спрагназаваў, што ў доўгатэрміновай перспектыве якіх-небудзь праблем, звязаных з асартыментам тавараў на паліцах, не будзе. 

Чытайце таксама:

Чарговае дно: прапагандысты пачалі публікаваць «пакаянныя» відэа з людзьмі, затрыманымі за павышэнне цэнаў

Чыноўніку паскардзіліся на занадта малыя курыныя тушкі. Даручана разабрацца

Урад устанавіў цэны на баяны і балалайкі

Клас
0
Панылы сорам
15
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1