Лідары Еўрасаюза абвесцяць пра магчымыя новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Чакаецца, што на наступным тыдні лідары ЭС заявяць пра магчымасць новых санкцый супраць Беларусі за дапамогу Расіі ў вайне ва Украіне. Такое палажэнне было ўключана ў праект заключэнняў двухдзённага саміту, які распачнецца ў чацвер. З ім пазнаёмілася брусельская карэспандэнтка Польскага радыё, паведамляе Радыё Свабода.
Лідары 27 краін заклічуць мінскі рэжым спыніць падтрымку расійскіх вайскоўцаў і не дазваляць ім выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для нападаў на Украіну.
— Беларускі рэжым павінен цалкам выконваць свае абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права. Еўрасаюз гатовы дзейнічаць хутка і пры неабходнасці ўвесці санкцыі — гаворыцца ў вытрымцы з заключэнняў, падрыхтаваных да саміту ЕС.
Пра дэталі новых санкцый пакуль не паведамляецца.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ