Astra падкрэслівае, што да моманту публікацыі не змагло пацвердзіць ні асобу самога апавядальніка, ні асобы людзей, якіх ён называе ўдзельнікамі канфлікту.

Са слоў суразмоўцы Astra, канфлікт пачаўся з таго, што трое салдат — дагестанец, азербайджанец і адыгеец — захацелі «напісаць рапарты аб тым, што не хочуць больш служыць», бо гэта «не іх вайна». Даведаўшыся пра гэта, адзін з камандзіраў, якога крыніца называе падпалкоўнікам Андрэем Лапіным, нібыта «ўсіх сабраў» і заявіў, што «гэта святая вайна».

У аповедзе сцвярджаецца, што пасля гэтага вайскоўцы таджыкскага паходжання заявілі, што святая вайна — гэта вайна мусульман супраць няверных; падпалкоўнік у адказ нібыта назваў Алаха «слабаком» або «баязліўцам», што «павергла ў шок» многіх прысутных.

Лапін сказаў, што «Алах, значыць, баязлівец, калі ён не дазваляе ваяваць за тую краіну, якой ты даў прысягу». < … > Фраза вельмі многіх павергла ў шок — тых, хто там стаяў на пляцы. Таму што ў нас і з афіцэрскага складу ёсць мусульмане — і башкіры, і татары.

Па словах крыніцы Astra, неўзабаве на стрэльбішчы трое выхадцаў з Таджыкістана, якія служылі па кантракце, сказалі іншым мусульманам адысці ў бок, «развярнулі свае аўтаматы», забілі падпалкоўніка Лапіна і адкрылі бязладную стральбу, забіўшы нібыта яшчэ 29 чалавек. Прапаршчык па прозвішчы Сямёнаў, пачуўшы стральбу, нібыта забіў двух нападнікаў і параніў трэцяга, якому ўдалося збегчы.

Суразмоўца выдання называе імёны меркаваных забойцаў — старшы сяржант Бікзот, малодшы сяржант Амі (яму нібыта ўдалося збегчы) і Анушэ.

Клас
74
Панылы сорам
16
Ха-ха
14
Ого
11
Сумна
7
Абуральна
12