Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць карону з вяндлінай і сырам, вам спатрэбіцца:

  • 2 упакоўкі гатовага слаёнага цеста (кожная вагай каля 320 грамаў)
  • 4 сталовыя лыжкі кетчупу
  • 1 чайная лыжка молатай папрыкі
  • 12 кавалачкаў вэнджанай індычкі ці вяндліны
  • 200 грамаў цёртага сыру
  • 1 яйка (трэба яго трохі ўзбіць)
  • 1 чайная лыжка зерняў кунжуту (лепш браць чорны)
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Падрыхтуйце вялікую бляху для выпякання.
  2. Дастаньце цеста з упакоўкі. Злучыце пласты кароткімі канцамі і сфармуйце адзін доўгі кавалак. Пакладзіце палоску цеста, што ў вас атрымалася, на працоўную паверхню.
  3. Змяшайце кетчуп і папрыку. Размажце сумесь па ўсім цесце, акрамя 1 сантыметра цеста па краях. Выкладзіце зверху кавалкі мяса ці вяндліны, пакрыйце іх сырам.
  4. Згарніце цеста ў рулет, максімальна шчыльны. Пасля гэтага злучыце два канцы рулета, каб выйшаў кружочак-вяночак, і зляпіце цеста ў месцы злучэння.
  5. Перанясіце вянок з цеста на падрыхтаваную бляху разам з паперай для выпякання (калі вы фармавалі цеста не на ёй, высцеліце бляху такой паперай). Вострым нажом зрабіце па краях усяго вянка надрэзы даўжынёй 2 сантыметры, сачыце за тым, каб яны не праходзілі наскрозь. Асцярожна пацягніце за кожны кавалак цеста і вывярніце яго трохі на бок так, каб сярэдзіна з начынкай была трошкі відаць.
  6. Змажце цеста ўзбітым яйкам, пасыпце соллю і кунжутам. Выпякайце ў духоўцы 30 хвілін.
  7. Пасля выпякання трохі астудзіце вянок на блясе. Падавайце.

Адкуль на шакаладзе бярэцца белы налёт і што ён азначае?

Рэцэпт на выхадныя. Курыныя эскалопы з салатай з рукалы — простае і смачнае мяса

Чатыры спосабы зрабіць сваю каву больш карыснай

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1