Падбіты расійскі танк пад Кірылаўкай на Харкаўшчыне. Фота: AP Photo/Francisco Seco

Падбіты расійскі танк пад Кірылаўкай на Харкаўшчыне. Фота: AP Photo/Francisco Seco

Праверка Генпракуратуры выявіла маштабныя правалы ў рэалізацыі праграмы, распавялі крыніцы Bloomberg са спасылкай на выніковы даклад, дзе аналізаваўся прагрэс па 177 058 кампанентаў для 278 тыпаў узбраенняў, тэхнікі і абсталявання.

Паводле плану, у 2020 годзе трэба было замяніць 18 047 кампанентаў у 43 відах тэхнікі, але зрабіць гэта ўдалося толькі з 3148 кампанентамі ў пяці відах. Напрыклад, на кантракты па імпартазамяшчэнні для лёгкага шматмэтавага верталёта Ka-226.80 было выдзелена больш за 230 млн рублёў. Па плане, у 2020 года трэба было з нуля вырабіць аналагі 4148 розных кампанентаў. Зафіксаваны вынік — нуль.

Міністэрствы не кантралявалі працэс, і замежныя кампаненты, уключаючы хімікаты, электроніку і спецыялізаваныя матэрыялы, таемна выкарыстоўваліся ў іншых праектах. Таксама звярталася ўвага на затрымкі з падпісаннем амаль 100 дамоваў на распрацоўку ўласных кампанентаў з расейскімі НДІ з 2014 года.

З украінскіх кампанентаў у 2020 годзе атрымалася замясціць 212 для чатырох відаў тэхнікі замест запланаваных 260 у 12 відах. Прытым поспехі былі вельмі абмежаванымі: замясціць атрымалася невялікую колькасць радыёпрыбораў і абсталявання для лазернай разведкі.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2