Новая папраўка ў пастанову Кабміна Украіны выклікала крытыку з беларускага боку.

Першым на папраўкі ў пастанову Кабінета міністраў Украіны № 168 звярнуў увагу праект «Беларускі Гаюн». Цяпер сваякі загінулых грамадзян Беларусі ці Расіі, якія служаць ва ўкраінскім войску, не змогуць атрымаць кампенсацыю за смерць блізкага сваяка ў памеры 15 мільёнаў грывен (трохі больш за 400 тысячаў долараў), якую атрымлівае сям'я кожнага ўкраінскага вайскоўца, які загінуў.

«Наша Ніва» спытала ў Палка Каліноўскага, што яны пра гэта думаюць.

«Мы не паспелі пакуль глыбока разабрацца з гэтым пытаннем, але разумеем, што ў нас ёсць праблема. Большасць родных нашых ваяроў або знаходзяцца ў Беларусі, або маюць беларускую прапіску. І выглядае на тое, што цяпер яны сапраўды не здолеюць атрымаць выплаты, — кажуць у прэс-службе. —

Мы думаем, што трэба будзе ствараць прэцэдэнты і звяртацца ў суды. І, канечне, мяняць стаўленне да беларусаў ва ўкраінскага кіраўніцтва. Бо сітуацыя складаецца парадаксальная: паміраць за Украіну можна, а атрымаць грошы сем'ям нельга. Трэба, каб у палітычнай эліты Украіны было разуменне, што сотні беларусаў, якія ўжо прайшлі праз пекла ў барацьбе за свабоду сваёй краіны, прыйшлі ў іншае пекла, каб змагацца за свабоду абедзвюх краін, Украіны і Беларусі.

Мы робім гэта не за грошы, а па поклічы сумлення. Але мы жывём у рэальным свеце, дзе родзічам байца трэба будзе жыць без кармільца», — кажуць каліноўцы.

Усяго на гэты момант у розных злучэннях на ўкраінскім баку загінулі 15 беларускіх добраахвотнікаў — частка з іх ваявала са зброяй у руках, некаторыя былі медыкамі. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», усяго ў беларускія злучэнні падалі дакументы каля 1500 беларусаў. 

Чытайце таксама: З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім»

На вайне ва Украіне загінуў студэнт-багаслоў з Гродна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
Уладзімір / Адказаць
17.10.2022
Ўсё роўна, грошы забрала бы сучасная ўлада РБ. 
Лепш выплатіць гэту дапамогу паздней.
4
Mar / Адказаць
17.10.2022
Какой позор, люди добровольно пошли защищать Украину, хоть это не их страна, погибают за нее, но все равно беларусы остаются для украинцев людьми второго сорта. А вот законодатели свою жизнь ценят, в окопы их не загонишь. Но при этом семьи погибших для них враги, раз живут в Беларуси.
4
SHOS / Адказаць
18.10.2022
Mar, так это же украинцы. им и так все были обязаны, а после войны и подавно
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру