Фота: Mihail Gut

Фота: Mihail Gut

«Цяпер мы чакаем прапановы ад Каталіцкай царквы аб тым памяшканні, у якім яны маюць патрэбу для захоўвання. Таксама была выказана прапанова падабраць памяшканне для магчымасці правядзення сустрэч і малітваў менавіта гэтай парафіі. Мы такія памяшканні падбяром, прапануем», — заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.

Са слоў Цурана, цяпер ідзе папярэдняя ацэнка пашкоджанняў касцёла.

Нагадаем, ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень Адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ. 

Чытайце таксама:

Улады: Чырвоны касцёл застанецца касцёлам, але цяпер трэба «канструктыўна спрацавацца»

Біскуп Касабуцкі ксяндзу Завальнюку: На здымках падаецца, што вы адзін. Але вы не адзін

Вернікам на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком сілавікі заміналі маліцца на прыступках зачыненага Чырвонага касцёла

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8