У мінулым сезоне француз у складзе «Рэала» выйграў Лігу чэмпіёнаў (5-ы раз у кар'еры) і чэмпіянат Іспаніі (4-ы раз). Таксама ён стаў найлепшым бамбардзірам абодвух турніраў.

У Лізе чэмпіёнаў ён забіў 15 галоў у 12 матчах, у Ла Лізе — 27 мячоў у 32 гульнях. Усяго ж у яго ў сезоне 2021/22 44 галы ў 46 матчах за «Рэал» ва ўсіх турнірах.

Для Бензема гэта першы «Залаты мяч» у кар'еры. Найлепшым ягоным вынікам да гэтага было чацвёртае месца ў мінулым годзе.

У жніўні форвард таксама атрымаў прыз лепшаму футбалісту сезона па версіі УЕФА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру