Уладзімір Сальда з Пуціным
Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі назваў эвакуацыю «арганізаваным рухам», а рашэнне пра яе — «складаным, але правільным».
Сальда абвясціў аб арганізаваным перамяшчэнні цывільнага насельніцтва Берыслаўскага, Белазерскага, Снігіроўскага і Аляксандраўскага муніцыпалітэтаў у сувязі з планаваным УСУ разбурэннем плаціны Кахоўскай ГЭС і скіду вады з каскада электрастанцый.
Неўзабаве пасля заявы Сальда камандуючы расійскімі войскамі ва Украіне генерал Сяргей Суравікін у інтэрв'ю ТАСС назваў ваенную абстаноўку пад Херсонам «вельмі няпростай».
«Далейшыя нашы планы і дзеянні ў дачыненні да самога горада Херсон будуць залежаць ад існуючай ваенна-тактычнай сітуацыі. Паўтараю, — яна ўжо на сённяшні дзень вельмі няпростая. У любым выпадку, як я ўжо казаў, мы будзем зыходзіць з неабходнасці максімальнага захавання жыцця мірнага насельніцтва і нашых вайскоўцаў. Будзем дзейнічаць свядома, своечасова, не выключаючы і прыняцця няпростых рашэнняў», — заявіў камандуючы расійскімі войскамі ва Украіне.





