«Па наяўных у нас звестках, укранацысты, якія падштурхоўваюцца Захадам, ужо ў найбліжэйшы час пачнуць наступ на горад Херсон. Не выключаныя абстрэлы горада, не выключаныя абстрэлы правабярэжнай часткі Херсонскай вобласці. Два тыдні мы настойліва рэкамендуем пакінуць правабярэжную частку Херсонскай вобласці. <…>

Папрашу ўспрыняць мае словы сур'ёзна і ўспрыняць іх як «максімальна хуткая эвакуацыя». Горад здаваць мы не збіраемся, будзем стаяць да канца, нацыстаў у горад мы не пусцім», — сказаў Страмавусаў.

Раней кіраўнік анэксаванай Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда анансаваў эвакуацыю жыхароў чатырох муніцыпалітэтаў рэгіёну. Расійскія ваенныя блогеры пішуць пра пачатак эвакуацыі ў самім Херсоне.

Камандуючы расійскімі войскамі ва Украіне Сяргей Суравікін назваў сітуацыю ў Херсонскай вобласці «няпростай» і не выключыў прыняцця «няпростых рашэнняў» стасоўна Херсона.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0