Да канца восьмага месяца вайны асноўныя часткі ваеннага кіраўніцтва Расіі ўсё менш паспяхова спраўляюцца са сваімі функцыямі. На тактычным узроўні, верагодна, вастрэй адчуваецца недахоп здольных малодшых афіцэраў для арганізацыі і кіраўніцтва нядаўна мабілізаванымі вайскоўцамі.

Мяркуючы па сведчаннях відавочцаў, стральба на палігоне ў Белгародскай вобласці 15 кастрычніка магла адбыцца пасля абразлівых каментароў аднаго з афіцэраў у адрас навабранцаў з ліку этнічных меншасцяў (гэтая інфармацыя нікім не была пацверджана). Дрэннае камандаванне на ўзроўні малодшых афіцэраў, верагодна, пагаршае і без таго дрэнны маральны стан і згуртаванасць падраздзяленняў у многіх частках расійскіх сіл, лічаць аўтары зводкі.

Чатыры з пяці генералаў, якія ажыццяўлялі аператыўнае камандаванне на розных этапах уварвання ў лютым 2022 года, да цяперашняга моманту звольненыя. Іх замены пакуль мала што змянілі для паляпшэння баявых характарыстык расейскіх узброеных сіл. Адсутнасць пераемнасці ў камандаванні, верагодна, будзе больш разбуральным, чым магло б быць у іншых краінах, паколькі, згодна з расійскай ваеннай дактрынай, распрацоўка планаў у асноўным ажыццяўляецца асабіста камандуючым.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1