За апошнія гады РПЦ набыла некалькі аб'ектаў нерухомасці ў Нарвегіі, піша Dagbladet. З аднаго з іх адкрываецца поўны від на самую важную вайскова-марскую базу краіны — Хааконсверн.

Акрамя таго, у Ставангеры былы святар мясцовай царквы РПЦ валодае нерухомасцю побач з Аб'яднаным вайсковым цэнтрам НАТА ў Ёта. Рэзідэнцыя размешчана за кіламетр ад важнага ваеннага аб'екта і прыкладна ў чвэрці гадзіны хады ад яго.

У Нарвегіі асцерагаюцца, што будынкі, якія належаць РПЦ, могуць выкарыстоўвацца не ў рэлігійных мэтах, а для шпіянажу за ваеннымі аб'ектамі недружалюбнай для Расіі краіны.

Клас
11
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
10
Сумна
0
Абуральна
6