Уезд у Херсон закрываюць на тыдзень
Уезд у Херсон закрываюць на тыдзень. Пра гэта паведаміў Уладзімір Сальда, кіраўнік акупаванай Херсонскай вобласці.
Уладзімір Сальда
Для жыхароў запусцілі СМС-рассылку з заклікам эвакуявацца на левы бераг Дняпра. Туды ж пераехалі ўсе падраздзяленні і Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі.
Акрамя таго, па словах сальда тэрыторыю вобласці пакінула ўжо 40% жыхароў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ